Сямашка заявіў, што Беларусь не вядзе перамовы пра пастаўкі вугалю з “ЛНР”
Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заявіў, што Беларусь не вядзе перамовы пра пастаўкі вугалю з “ЛНР”. Раней пра перамовы паведаміў кіраўнік самаабвешчанай рэспублікі Ігар Платніцкі. Ён адзначыў, што перамовы таксама ідуць з Турцыяй і Кітаем.
Як інфармуе партал tut.by, Сямашка пракаментаваў словы Платніцкага ў кулуарах Беларускага прамысловага форума, які 23 траўня распачаўся ў Мінску. “Я курырую энергетычны сектар, але ніякіх перамоваў мы не праводзім. Тым больш у нас невялікая патрэба ў вугалі. Як вы ведаеце, 95% нашай энергетыкі працуе на газе”, — сказаў віцэ-прэм’ер.
Што да паставак нафты, альтэрнатывы расійскай нафце, то Сямашка не выключае, што яны будуць здзейснены ўжо сёлета.
Ігар Платніцкі. Фота: izvestia.ru