Сяменчанка: Сітуацыя на Данбасе ўскладнілася, баевікі наступаюць

“Апошнімі днямі, нягледзячы на дзіўныя мантры СМІ “баевікі ў агоніі і ўжо разбягаюцца” сітуацыя наадварот ускладнілася. Ідуць сур’ёзныя баі на Саур-Магіле, тэрарысты контратакуюць. Страляюць у Мар’інцы, увесь час працуюць па нас градамі каля Моспіна. Раптоўна ў небе распускаюцца кветкі разрываў і гук касет, якія адчыняюцца, і ты ўжо бяжыш разам з генералам, мапай і механікам, які не паспеў надзець боты, да бліжэйшага сховішча”, — распавядае камбат.

Сяменчанка падкрэслівае, што баевікі атрымалі падмацаванне ў некалькі дзясяткаў адзінак бранятэхнікі і болей за 1000 чалавек, “падрыхтаваных у лагерах РФ па 4-месячнай праграме”.

“Нас рыхтавалі месяц. Яшчэ раз пераканаўся, што трэба набіраць добраахвотнікаў. Іх рэакцыя і рэакцыя прызыўнікоў на розныя “каравул, абкружаюць!!!” кардынальна адрозніваюцца. Цяпер набіраю рэзервовую роту, буду рыхтаваць па месячнай праграме”, — цытуе УНІАН Сямена Сяменчанку.

Камбат падкрэслівае, што ў бліжэйшы месяц баявыя дзеянні на Данбасе не скончацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі