Жанчыне, якая залезла на кран, уручылі новую позву на высяленне ― 7 лютага

Жанчыне, якая залезла на кран, уручылі новую позву на высяленне ― 7 лютага

31 студзеня, пасля адчайнай акцыі пратэсту Галіны Ігнатовіч, чыноўнікі Мінгарвыканкама паабяцалі адкласці высяленне сям'і з іх дома на тыдзень. Разам з тым паведамлялася пра магчымае новае судовае паседжанне. Яго дата пакуль не вядомая, 3 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска павінна прайсці папярэдняя сустрэча з апытаннем бакоў спрэчкі і высвятленнем іх пазіцый.

 Аднак раніцай 1 лютага сын Галіны Ігнатовіч Аляксей у размове з Еўрарадыё паведаміў, што некалькі гадзін таму іх дом наведалі судовыя выканаўцы, якія ўручылі жыхарам павесткі аб высяленні. Па словах Аляксея Ігнатовіча, яно павінна адбыцца аб 11 гадзіне 7 лютага.

 "Я пакуль не магу сказаць нешта больш канкрэтнае. Нам уручылі гэтыя павесткі і сказалі, што ўсё, гэта канчатковае рашэнне", ― кажа Аляксей Ігнатовіч.

 Канфлікт паміж Ігнатовічамі і кампаніяй "Тапас", якая займаецца будаўніцтвам жылога комплексу "Алімпік-Парк" на месцы, дзе стаіць дом сям'і, цягнецца ўжо некалькі гадоў. На думку забудоўшчыка, Ігнатовічы мэтанакіравана прапісалі 11 чалавек у сваім доме памерам 116 квадратных метраў, каб атрымаць большую кампенсацыю. У прыватнасці, гаворыцца пра тое, што ўжо падчас судовага працэсу Галіна Ігнатовіч развялася са сваім мужам, а ён ажаніўся з іншай жанчынай.

У сваю чаргу, Галіна Ігнатовіч замест кватэры ў Мінску, дзе павінна будзе жыць разам з былым мужам і яго новай жонкай, патрабуе грашовай кампенсацыі ад забудоўшчыка ("Тапас" гатовы даць Ігнатовічам толькі тры двухпакаёвыя кватэры). Яна заяўляе, што не хоча жыць у Мінску разам са сваім былым мужам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі