Сямёрых анархістаў могуць абвінаваціць яшчэ ў двух нападах

Маладых людзей, якіх затрымалі па падазрэнні ў нападзе на расійскую амбасаду, могуць абвінаваціць у яшчэ двух злачынствах — спроба пашкодзіць маёмасць “Беларусбанка” і Дома прафсаюзаў у Мінску. Гэтыя інцыдэнты адбыліся 30 чэрвеня, паведамляе БелаПАН. Затрыманых сямёра, яны застаюцца за кратамі да 9 верасня. У часе ператрусу па месцы іх жыхарства знайшлі патроны, наркатычныя рэчывы, маскі з проразямі для вачэй, а таксама літаратура, што прапагандуе ідэі анархізму. На аднаго з затрыманых ужо завялі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі