Сярэдні заробак у Беларусі ў лістападзе знізіўся на 5 рублёў

Сярэдні заробак у Беларусі ў лістападзе знізіўся на 5 рублёў

Сярэдні заробак у Беларусі ў лістападзе склаў 994 рублі, паведамляе Белстат

Гэта на 5 рублёў менш, чым у кастрычніку — тады сярэдні заробак склаў 999,7 рубля. 

Такім чынам, да абяцанай 1000 рублёў сярэдні заробак ніяк падняцца не можа. Але можна спадзявацца, што ў снежні прынамсі мінскія ўлады гэтага даб'юцца. Як паведамляла Еўрарадыё, раённыя адміністрацыі рассылалі па прадпрыемствах лісты з просьбай у снежні павысіць заробкі супрацоўнікам і выплаціць прэміі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі