Сяргей Далідовіч не выступіць на Алімпіядзе ў лыжнай гонцы на 15 км

Сяргей Далідовіч не выступіць на Алімпіядзе ў лыжнай гонцы на 15 км

Беларус Сяргей Далідовіч не выступіць на Алімпіядзе ў лыжнай гонцы на 15 км вольным стылем, якая пачнецца 16 лютага а 9-й гадзіне паводле беларускага часу, інфармуе “Прессбол”. Яго прозвішча адсутнічае ў старт-лісце. У ім ёсць трое беларускіх лыжнікаў: Міхаіл Сямёнаў (у яго 15-ы нумар), Юрый Астапенка (16) і Аляксандр Воранаў (53).

Раней 44-гадовы Далідовіч сышоў з дыстанцыі на алімпійскіх спаборніцтвах па скіятлоне — у мароз у яго ўзніклі праблемы з бронхамі. Такім чынам сёмая Алімпіяда для лыжніка склалася няўдала. Да таго ж 1 лютага стала вядома, што ён не атрымае бронзавы медаль за Сочы-2014, паколькі Спартыўны арбітражны суд у Лазане адмяніў пажыццёвую дыскваліфікацыю расійскіх лыжнікаў-медалістаў. Каб падрыхтавацца да Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, Сяргей Далідовіч вымушаны быў збіраць грошы з дапамогай краўдфандынгавай кампаніі.

Сяргей Далідовіч не выступіць на Алімпіядзе ў лыжнай гонцы на 15 км

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі