Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева прызнаныя палітвязнямі

Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева прызнаныя палітвязнямі

Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева прызнаныя палітычнымі зняволенымі, пішуць праваабаронцы.

У панядзелак, 11 кастрычніка, мужа і жонку сёмы раз асудзілі за "экстрэмізм" у прыватнай перапісцы. Такім чынам Сяргей правядзе за кратамі як мінімум 99 сутак, Анастасія — 98.

Як паведамляла Еўрардыё, кожны суд адбываецца па адным і тым жа артыкуле — 19.11 КаАП, распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. "Распаўсюдам" у судзе лічаць тое, што муж з жонкай перасылалі адзін аднаму посты з тэлеграм-каналаў, якія ўлады Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі