Сяргей Лаўроў — пра затрыманне Веры Цвікевіч: будзем цікавіцца яе лёсам

Сяргей Лаўроў — пра затрыманне Веры Цвікевіч: будзем цікавіцца яе лёсам

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў пракаментаваў затрыманне ў Беларусі расіянкі Веры Цвікевіч

Як паведамлялася раней, дзяўчыну затрымалі 27 студзеня, яе вінавацяць паводле артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

"У Беларусі знаходзяцца пад арыштам 457 грамадзян Расіі. З яе ўлікам — 458. Пра Веру Цвікевіч я не ведаў, мы будзем цікавіцца яе лёсам, як і лёсам іншых расіян", — цытуе znak.com словы расійскага міністра. 

Фатаграфія Веры Цвікевіч на фоне калючага дроту трапіла на першую паласу "Камсамолкі" ў жніўні 2020 года. 

Родныя дзяўчыны расказалі Еўрарадыё пра яе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі