Сяргей Міхалок: У распадзе “Ляпісаў” вінаватыя ідэі Brutto

Сяргей Міхалок, чый гурт “Ляпіс Трубяцкі” 1 верасня спыніў існаванне, апублікаваў “Запавет Ляпісаў”. У ім музыка тлумачыць, чаму ўзнікла ідэя распаду легендарнага гурта і стварэння Brutto.

“Праект пад назвай Brutto я задумаў пасля трылогіі “Agitpop” гурта “Ляпіс Трубяцкі”. Буферам паміж Brutto і “Ляпісамі” павінен быў стаць мой сольны альбом “Весёлые картинки”. Падкрэсліваю, “Весёлые картинки” — гэта мая сумесная праца з маім сябрам з Кіева Віталём Цялезіным. Ні па канцэпцыі, ні па музычна-паэтычным увасабленні гэты альбом не мае нічога агульнага з рэвалюцыйна-эстрадным, святочным і агітбрыгадным “Ляпісам”. Але роспуску “ЛТ” перашкодзілі палітычныя падзеі ў Рэспубліцы Беларусь. Нас пачалі прэсаваць, забараняць канцэрты, і роспуск гурта ўспрынялі б як баязлівасць і маладушнасць.

Я з'ехаў у Маскву і ўвасобіў частку песень для Brutto з “Ляпісамі” ў альбоме “Рабкор”. Падкрэслю, што “Рабкор” — гэта мой суб'ектыўны, глыбока асабісты погляд на сучаснае мастацтва як метад агітацыі і ўздзеяння на масавую свядомасць. Ужо тады стала зразумела, што частка музыкаў і прыхільнікаў “Трубяцкога” не падзяляе майго рэвалюцыйнага настрою і маіх дзёрзкіх, брутальных учынкаў. Ідэя Brutto разарвала “Ляпіс” знутры і прабілася праз надзьмуты шар “ляпісаўскага” дабрабыту. Паніка, злосць, ярасць, замяшанне, крыўды і ўзаемная нянавісць ахапілі аснову сіндыката Lyapis Crew і фанатаў гурта.

Я вырашыў сысці з “Трубяцкога” і пачаў шукаць аднадумцаў для стварэння Brutto. Падчас падрыхтоўкі Brutto мы запісалі з “Ляпісамі” яшчэ адзін альбом “Матрёшка”, паставіўшы тым самым тоўсты клічнік у фінале цярністага, супярэчлівага шляху гурта “Ляпіс Трубяцкі”. Дзякуй сябрам за натхненне і цеплыню! Дзякуй ворагам за матывацыю і лютасць!

Ваш Міхалок, ён жа Серджыа Брута”.

“Ляпісы” заявілі пра завяршэнне праекту яшчэ ў сакавіку. Летам яны сыгралі развітальны тур “Клоуна нет” для жыхароў Вільні, Кіева, Масквы і Санкт-Пецярбурга. 1 верасня абодва вакалісты гурта прадставілі свае новыя праекты. Сяргей МіхалокBrutto, які грае “панкаўскі паўэр-ліфтынг для дзяцей і вар’ятаў”. Павел Булатнікаў“Трубяцкі”, які з’яўляецца афіцыйным пераемнікам “Ляпіса” і спецыялізуецца на хітах гурта “дакапіталаўскага” перыяду. На наступным тыдні музыкі “Трубяцкога” дадуць вялікае інтэрв’ю Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі