Мужчыну, які збіў гітарыста "Ляпісаў" да комы, асудзілі на 5 гадоў
Сяргея Шукана, які збіў гітарыста "Ляписа Трубецкого" Руслана Уладыку, асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Прысуд быў агучаны 21 верасня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Мужчыну прызналі вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці.
Таксама падсудны павінен заплаціць маральную кампенсацыю сястры і маці музыкі — 10 000 і 30 000 рублёў.
У каментары Еўрарадыё маці Уладыкі, Валянціна Пятроўна, сказала, што разлічвала на больш суровы прысуд — 10 гадоў, бо пракурор прасіў прызначыць 11. Да таго ж, сваякі Руслана лічаць, што нападнікаў было некалькі.
Падчас суда па смерці Руслана Уладыкі / Еўрарадыё
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.