Сяргея Гурэнку аштрафавалі і дыскваліфікавалі на пяць матчаў

Сяргея Гурэнку аштрафавалі і дыскваліфікавалі на пяць матчаў

Галоўнага трэнера футбольнага мінскага "Дынама" Сяргея Гурэнку аштрафавалі на 1275 рублёў і дыскваліфікавалі на пяць матчаў. Так Кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях камітэт Беларускай федэрацыі футбола адрэагаваў на яго паводзіны падчас матча чэмпіянату Беларусі паміж мінскім "Дынама" і "Шахцёрам". Пасля эмацыйных выказванняў на адрас суддзі Гурэнка атрымаў чырвоную картку.

Пасля таго матча трэнер падышоў да арбітраў, паціснуў ім рукі і прапанаваў папрасіць прабачэння ў футбалістаў за свае няправільныя, як ён лічыць, рашэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі