Сяргей Румас пераабраны старшынёй федэрацыі футбола
Іншай кандыдатуры на гэтую пасаду не было.
Галасаванне прайшло на адмысловым паседжанні федэрацыі 31 сакавіка. Сяргея Румаса прапанавалі 9 арганізацый.
“Паважаныя калегі, спадзяюся, вы азнаёміліся з маёй праграмай. Вопыт, які я атрымаў за чатыры гады кіраўніцтва федэрацыяй, дае мне ўпэўненасць у тым, што разам мы зможам зрабіць яшчэ больш. Па-ранейшаму буду падтрымліваць аптымальны баланс інтарэсаў паміж лігамі, нацыянальнымі зборнымі, масавым футболам і балельшчыцкай аўдыторыяй. Спадзяюся на працяг сумеснай працы. Паспрабую накіраваць увесь свой вопыт, сілы на карысць развіцця беларускага футбола”, — цытуе сайт tribuna.com уступнае слова Сяргея Румаса.
Беларускай федэрацыяй футбола сяргей Румас кіруе з 2011 года. З 2012 ён таксама ўзначальвае “Беларускі банк рэканструкцыі і развіцця”.
Чытайце таксама наш матэрыял аб тым, Што змянілася ў беларускім футболе за часы Румаса