Сына Віктара Бабарыкі зноў адмовіліся выпусціць
Эдуард Бабарыка па-ранейшаму застанецца ў СІЗА. Па выніках закрытага пасяджэння суда другой інстанцыі Міхаіл Лапко адмовіў у задавальненні скаргі пра вызваленне палітвязня, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.
Праз месяц будзе два гады, як Эдуард знаходзіца пад вартай без суда.
Эдуарда затрымалі разам з бацькам 18 чэрвеня 2020 года. Яны разам везлі ў Цэнтрвыбаркам подпісы, сабраныя за вылучэнне Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкія выбары.
Пасля гэтага Эдуарда трымаюць у СІЗА і кожныя два месяцы падаўжаюць тэрмін утрымання пад вартай. Хлопцу пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.