Сёлета 21 беларус нелегальна ўцёк у Літву

Сёлета 21 беларус нелегальна ўцёк у Літву

За першыя тры месяцы 2021 года 21 беларус нелегальна ўцёк у Літву. Яны хочуць атрымаць прытулак і гуманітарную дапамогу. Статыстыку агучыла Дзяржаўная памежная служба Літвы. Адзначаецца, што за першы квартал мінулага года выпадкаў нелегальнага перасячэння мяжы беларусамі не было зафіксавана.

Літоўскія памежнікі кажуць, што колькасць нелегальных мігрантаў з Беларусі павялічылася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яны наракаюць, што беларускія калегі сталі горш ісці на кантакт пры сумесным расследаванні інцыдэнтаў на мяжы. Былі выпадкі, калі беларускія памежнікі ўвогуле адмаўляліся сустракацца.

Нямала беларусаў выязджаюць у Літву легальна. Напрыклад, нядаўна з'ехаў у Вільню юрыст Сяргей Зікрацкі. Стартап-хаб "Imaguru", які пераследуюць беларускія ўлады, разглядае магчымасць пераехаць у Літву.

Пацярпелыя ад гвалту сілавікоў у Беларусі ўцекачы даюць паказанні ў Літве. Праводзяцца расследаванні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі