Сёлета ў Беларусі зафіксавалі 15 выпадкаў адру

Захворванне працякала ў лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці / Ілюстрацыйнае фота novyefoto.ru
Захворванне працякала ў лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці / Ілюстрацыйнае фота novyefoto.ru

Сёлета ў Беларусі зафіксавалі 15 выпадкаў адру. Па звестках Мінаховы здароўя, яго завезлі з Расіі.

Згаданыя выпадкі лабараторна пацверджаныя. Яшчэ ў адным выпадку гаворка ідзе аб падазрэнні на адзёр. Усе яны зафіксаваныя ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Першыя пацыенты завезлі хваробу з Масквы і іншых гарадоў РФ. Пасля захварэлі сваякі і сябры гэтых людзей.

Часцей за ўсё хварэлі людзі ва ўзросце 25-59 гадоў (79,9% выпадкаў). Ва ўсіх захворванне працякала ў лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці. Цяпер іх стан здароўя здавальняючы.

Мінздароўя сцвярджае, што сітуацыя ў Беларусі "кантраляваная і кіраваная".

Адзёр перадаецца праз паветра: каб захварэць, дастаткова пабыць у адным памяшканні з ужо хворым чалавекам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі