Беларускія медыкі прыдумалі, як змагацца з фальшывай статыстыкай ад чыноўнікаў

Лекары не сляпыя / pixabay.com
Лекары не сляпыя / pixabay.com

"Наша галоўная мэта — атрымаць дакладную інфармацыю пра тое, што адбываецца ў беларускай медыцыне", — распавядае Еўрарадыё каардынатарка Фонду медыцынскай салідарнасці Лідзія Тарасенка. Разам са сваімі партнёрамі з кампаніі "Зубр" і медыцынскай ініцыятывы "Белыя халаты" фонд запусціў грамадзянскі маніторынг сістэмы аховы здароўя Беларусі.

Белорусские медики придумали, как бороться со лживой статистикой от чиновников
Лідзія Тарасенка / Архіў медыка

— Зборам дадзеных аб сітуацыі ў беларускай медыцыне мы займаемся з 2020 года, — працягвае наша суразмоўніца. — За гэты час у арганізацыях наладзіліся працоўныя працэсы, і сёння ёсць магчымасць перайсці на кардынальна новы ўзровень. Мы можам не проста збіраць нейкую інфармацыю і адкрыта казаць пра індывідуальныя выпадкі або збіраць грошы на дапамогу рэпрэсаваным, а сістэматызаваць усе звесткі для таго, каб атрымаць статыстыку і паказаць маштабы крызісу ў сістэме, а не аптымістычную прапаганду, якую падаюць грамадству чыноўнікі і Белстат. Для гэтага нам патрэбна дапамога ўсіх зацікаўленых. Дыктатуры не вечныя, і нават калі сёння ў нас ужо не хапае сіл трываць рэпрэсіі, усё абавязкова зменіцца. Можа быць, не так хутка, як бы нам хацелася, але перамены непазбежныя.

Для таго каб прымаць нейкія кіраўніцкія рашэнні, нам трэба абапірацца на дакладныя дадзеныя. Ні для каго не сакрэт, што статыстыка Мінздароўя фальсіфікуецца. Усё, што паказваюць на дзяржаўных каналах, не адпавядае рэчаіснасці. Нам проста пускаюць пыл у вочы.

Чыноўнікам сышлі з рук сур'ёзныя, не пабаюся гэтага слова, злачынствы ў пік кавіда. Падчас маршаў у 2020 годзе медыкам даводзілася цішком аказваць дапамогу незаконна збітым пратэстоўцам, а Мінздароўя гэта ўсё замоўчвала і афіцыйнай статыстыкі па колькасці такіх выпадкаў так і не дала.

Белорусские медики придумали, как бороться со лживой статистикой от чиновников
Злачынствы супраць народа нікому не сыдуць з рук / pixabay.com

— Вы не баіцеся такога, што вось у гэтай атмасферы агульнага страху людзі будуць баяцца пісаць нават ананімна? Што наконт бяспекі?

— Мы разумеем, што людзі баяцца, тым не менш лічым небескарысным намаганне пачаць штосьці рабіць. Калі тры гады таму дастаткова было кінуць кліч і людзі ахвотна падсвятлялі праблемы, то зараз нават проста фатаграфія ўласнага эпікрызу можа выклікаць у чалавека страх.

Таму, вядома, дбайце пра сваю бяспеку. Можна, напрыклад, перадаць дадзеныя праз знаёмых за мяжой, якія пераправяць іх нам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі