Сёлета ў Мінску за нявыплату "камуналкі" выселілі шэсць чалавек

Сёлета ў Мінску за нявыплату "камуналкі" выселілі шэсць чалавек

У першым паўгоддзі 2017 года ў Мінску за нявыплату жыллёва-камунальных паслуг у выселеныя шэсць даўжнікоў. Прычым чацвёра з іх — з арэнднага жылля. Яшчэ тры даўжнікі чакаюць чаргі на высяленне. 

Такія лічбы назваў дырэктар філіяла "Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г. Мінска" КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама" Сяргей Няхай на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".

Па словах чыноўніка разлікова-даведачныя цэнтры рыхтуюць матэрыялы для падачы пазоваў аб высяленні пры наяўнасці шасцімесячнай запазычанасці. 

Сёлета за першае паўгоддзе УП ЖРЭА, КУП ЖЭУ раёнаў падалі ў суд 122 пазовы аб высяленні даўжнікоў альбо адчужэнні жылых памяшканняў. Сярод іх 15 — з прыватнага жылога фонду, а 107 — з дзяржаўнага (у тым ліку камерцыйнага выкарыстання — 101).

Суды Мінска задаволілі 46 такіх пазоваў: 9 — з прыватнага жылога фонду, 36 — з дзяржаўнага (у тым ліку камерцыйнага выкарыстання — 31).

Таксама мінскія суды ў 11 выпадках адмовілі пазовы аб высяленні з арэнднага жылля: гэтыя жыхары аплацілі запазычанасць за жыллё падчас разгляду спраў у судзе.

На 1 ліпеня 2017 года пратэрмінаваную запазычанасць па аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі мелі 55 552 асабовыя рахункі на суму 5 173 129 рублёў. У ліпені колькасць даўжнікоў скарацілася да 52 796 асабовых рахункаў.

84% ад агульнай колькасці даўжнікоў не плацілі за камунальныя паслугі да 3 месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі