Сёння абвесцяць імя нобелеўскага лаўрэата па літаратуры за 2014 год

У спісах букмекерскіх кантор Алексіевіч уваходзіць нават у тройку лідараў. Нобелеўская прэмія ў галіне літаратуры з'яўляецца адной з 5 прэмій, якія праводзяцца па завяшчанні вядомага шведскага вынаходніка Альфрэда Нобеля. Цырымонія ўручэння прэміі праходзіць штогод 10 снежня - у дзень смерці яе заснавальніка.

У мінулым годзе прэмія па літаратуры была ўручана кандыдату з Канады - пісьменніцы Эліс Мунро. Сёлета ў спісе кандыдатаў 210 прозвішчаў.

Шведская акадэмія існуе з 1786, калі яна была заснавана з мэтай падтрымкі шведскай мовы і літаратуры каралём Густавам III. На дадзены момант у яе склад уваходзяць 18 членаў, выбраныя пастаяннымі членамі акадэміі на пажыццёвы тэрмін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі