Сёння БАТЭ правядзе матч у адказ з "Алашкертам"

Сёння БАТЭ правядзе матч у адказ з "Алашкертам"

18 ліпеня БАТЭ правядзе ў Ерэване матч у адказ другога кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Сапернікамі барысаўскай каманды будуць футбалісты "Алашкерта" — чэмпіёна Арменіі. Гульня пачнецца а 19-й гадзіне паводле мінскага часу.

Нагадаю, што першая сустрэча, якая прайшла 12 ліпеня ў Барысаве, скончылася ўнічыю — 1:1. 

Як паведамляе сайт БАТЭ, 17 ліпеня "жоўта-сінія" правялі заключную трэніроўку на стадыёне імя Вазгена Саргсяна. Тэмпература паветра даходзіла да +34 градусаў. 

Пераможца гэтай пары ў наступным раўндзе сустрэнецца з чэмпіёнам Чэхіі — пражскай "Славіяй". Букмекеры аддаюць перавагу беларускаму клубу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі