Сёння чакаецца інфармацыя пра лёс журналіста Алесіна, затрыманага КДБ

Сваякі затрыманага на пазамінулым тыдні журналіста газеты "Белорусы и рынок" Аляксандра Алесіна мяркуюць, што 8 снежня ў другой палове дня можа з'явіцца інфармацыя адносна яго далейшага лёсу. Прынамсі гэта ім сказалі ў КДБ, інфармуе Радыё Свабода. Альбо яму выставяць абвінавачанне, альбо вызваляць.

Сваякі Алесіна збіраліся шукаць адваката, аднак у КДБ зноў жа параілі пачакаць да панядзелка. "Таму мы вельмі разлічваем на другую палову дня", — кажуць блізкія затрыманага.

Афіцыйнай інфармацыі пра Аляксандра Алесіна дагэтуль няма.

Нагадаем, Аляксандр Алесін — эканамічны аналітык газеты "Белорусы и рынок", ён спецыялізуецца ў сферы ваеннай аналітыкі. Інфармацыя пра яго затрыманне КДБ з'явілася 4 снежня. Яго, нібыта, падазраюць "у здрадзе Радзіме і шпіянажы".

“Да Алесіна магла трапіць сакрэтная інфармацыя, а ён яе распаўсюдзіў”

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі