Сёння дэпутаты прызначаць дату прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
Цэнтрвыбаркам прапанаваў 11 кастрычніка. Лукашэнка мяркуе, што за гэтую дату і прагаласуе Палата прадстаўнікоў.
У аўторак, 30 чэрвеня, Палата прадстаўнікоў мусіць зацвердзіць дату правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Спачатку меркавалася, што яны пройдуць у лістападзе. Аднак пазней Цэнтрвыбаркам прапанаваў 11 кастрычніка. Сёння на заключным паседжанні 7-й сэсіі Палаты прадстаўнікоў старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выступіць перад дэпутатамі і агучыць аргументы на карысць гэтай даты. Пачатак а 13-й гадзіне.
Як паведамляла Еўрарадыё, на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што, як ён мяркуе, дэпутаты падтрымаюць прапанову і прызначаць прэзідэнцкія выбары менавіта на 11 кастрычніка (гл. відэа). Такой пазіцыі трымаецца і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. "У цэлым, настрой дэпутатаў я адчуваю, мы лічым, што гэта аптымальны тэрмін. Думаю, што гэтая прапанова Цэнтральнай выбарчай камісіі дэпутатамі будзе падтрыманая", — цытуе словы Андрэйчанкі РІА "Новости".
Нагадаем, учора апазіцыйны дзеяч Уладзімір Някляеў заклікаў усіх патэнцыйных кандыдатаў зняцца з выбараў, паколькі ніводная апазіцыйная структура не здолее сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў. Ён прапанаваў вылучыць адзіным кандыдатам палітвязня Мікалая Статкевіча.
Лукашэнка папярэдзіў сілавікоў, каб у выбарчую кампанію не хапалі людзей
Лукашэнка распавёў пра змест сваёй перадвыбарчай кампаніі (відэа)
Фота: bymedia.net