Сёння на Алімпіядзе — беларускія фрыстайліст і канькабежка

Сёння на Алімпіядзе — беларускія фрыстайліст і канькабежка

У медальным заліку Алімпіяды-2018 Беларусь займае 15-е месца: у нашай краіны 1 залаты медаль (фрыстайлістка Ганна Гуськова) і 1 срэбраны (біятланістка Дар'я Домрачава). 

Сёння адбудзецца фінал спаборніцтваў у мужчын-фрыстайлістаў. Антон Кушнір і Максім Гусцік не выйшлі ў фінал, таму сёння заўзятары застаецца заўзець за Станіслава Гладчанку. Пачатак спаборніцтваў прызначаны на 14.00.

У 14.15 пачнецца апошняя асабістая гонка ў біятланістаў. На мас-старт выйдуць 30 найлепшых, у лік якіх беларусы не трапілі. Беларус Сяргей Бачарнікаў увайшоў у лік запасных. Каб ён змог паўдзельнічаць, трэба каб адмовіліся як мінімум чатыры біятланісты.

Таксама нашы заўзятары могуць сачыць за спаборніцтвамі канькабежак, якія пачнуцца ў 14.55. На дыстанцыі 500 м за Беларусь выступіць Ксенія Садоўская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі