Сёння пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі

Сёння пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання.
Права на вылучэнне належыць прэзідыумам мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканаўчым камітэтам. Кандыдатам у члены Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, якому споўнілася 30 гадоў і які пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш як пяць гадоў.

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі будзе праходзіць па 15 верасня. З 16 па 20 верасня пройдзе іх рэгістрацыя. Як нагадвае БелаПАН, у склад Савета Рэспублікі ўваходзяць 64 чалавекі: па 8 ад кожнай вобласці і Мінска, яшчэ 8 прызначае прэзідэнт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі