Сёння першыя дэпутаты "Слугі народа" пройдуць праверку на дэтэктары хлусні

Сёння першыя дэпутаты "Слугі народа" пройдуць праверку на дэтэктары хлусні

Увечары 23 кастрычніка першыя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны ад прапрэзідэнцкай партыі "Слуга народа" пройдуць праверку на дэтэктары хлусні. Скандал выбухнуў вакол парламенцкага Камітэта па пытаннях фінансаў, падатковай і мытнай палітыкі. Было публічна заяўлена пра падазрэнне, што сябры камітэта маглі атрымліваць грошы (па 30 тысяч долараў) за непадтрымку аднаго з антыкарупцыйных законапраектаў. У фракцыі "Слугі народа" агучылі ідэю праходжання сябрамі камітэта дэтэктара хлусні. Пасля прэзідэнт Уладзімір Зяленскі напісаў у Facebook, што на яго думку гэтую працэдуру павінны прайсці ўсе сябры згаданага парламенцкага камітэта. І калі выявіцца, што хтосьці з дэпутатаў браў грошы, імі мусяць заняцца антыкарупцыйныя органы.

Намеснік кіраўніка камітэта дэпутат Аляксандр Дубінскі заявіў, што гатовы прайсці праверку на дэтэктары хлусні ў жывым эфіры. Да яго далучыўся і кіраўнік фракцыі "Слугі народа" Давід Арахамія. Працэдура пачнецца ў сераду а 20-й гадзіне. Жывая трансляцыя — на YouTube-канале Дубінскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі