Сёння пятая гадавіна тэрактаў у Нарвегіі, якія забралі жыцці 77 чалавек

Сёння пятая гадавіна тэрактаў у Нарвегіі, якія забралі жыцці 77 чалавек

Сёння пятая гадавіна тэрактаў у Нарвегіі, якія забралі жыцці 77 чалавек. 22 ліпеня 2011 года нарвежац Андэрс Берынг Брэйвік, які прытрымліваўся праварадыкальных поглядаў, расстраляў моладзь у летніку кіруючай Працоўнай партыі на востраве Утоя непадалёк ад Осла. Перад гэтым інцыдэнтам у цэнтры нарвежскай сталіцы прагрымеў выбух. Пазней Брэйвік прызнаўся у здзяйсненні абодвух тэрактаў. У летніку было шмат выхадцаў з ісламскіх краін і тэрарыст патлумачыў свой напад непрыязным стаўленнем да іх.

Апроч ахвяраў, налічваецца болей за 300 пацярпелых у гэтых тэрактах.

У 2012 годзе Брэйвіка прызналі вінаватым у смерці 77 чалавек і асудзілі на 21 год турэмнага зняволення з магчымасцю неабмежаванага працягу тэрміну. Тэракты ў Осла і на востраве Утоя прывялі да зніжэння папулярнасці правай Партыі прагрэсу ў Нарвегіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі