Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016"

Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016"

У пятніцу, 26 жніўня, стане вядомы прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016". Фінал Нацыянальнага адбору пачнецца а 22-й гадзіне, жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 1". Па выніках праслухоўвання ў яго патрапілі: Марыя Магільная, Алена Цітова, Вольга Канавалава — усе з Магілёва, Марыя Жыліна, Зінаіда Купрыяновіч, Аляксандр Мінёнак, Юлія Мажылоўская, Стэфанія Сакалова — усе з Мінска, шоў-гурт So–Ni–Ka з Віцебска, мінскі гурт "Нясумны ўзрост".

Пераможцу адбору вызначаць па выніках галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы. Вядучымі будуць Тэа і Вольга Рыжыкава. Нагадаем, сёлета міжнародным музычны форум пройдзе на Мальце.

Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016"
Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі