На дзіцячае “Еўрабачанне” ад Беларусі паедзе 12-гадовы Аляксандр Мінёнак

На дзіцячае “Еўрабачанне” ад Беларусі паедзе 12-гадовы Аляксандр Мінёнак

На дзіцячае “Еўрабачанне” ад Беларусі паедзе 12-гадовы Аляксандр Мінёнак. На конкурсе, які пройдзе 20 лістапада ў Валеце на Мальце, ён выступіць з песняй “Музыка маіх перамог”.

Прадстаўніка нашай краіны на дзіцячым “Еўрабачанні” вызначылі па выніках нацыянальнага адбору, фінал якога прайшоў 26 жніўня. Аляксандр Мінёнак і Вольга Канавалава з песняй “Сэрца біт” набралі аднолькавую колькасць бала. Вользе аддалі перавагу гледачы, а Аляксандру — прафесійнае журы. Па правілах конкурсу, пры роўнай колькасці балаў канчатковы выбар робіць журы, якое і вызначыла Мінёнка пераможцам.

За пуцёўку на Мальту змагаліся дзесяць фіналістаў, з якіх сем салістак, адзін саліст, па адным квартэце і сэкстэце. Сёлета звужаны ўзроставы інтэрвал — ад 9 да 14 гадоў, а канкурсанты могуць толькі ўдзельнічаць у стварэнні песні.

Аляксандр Мінёнак — лаўрэат многіх конкурсаў, удзельнік фестывалю “Дзіцячая Новая хваля”, навучаўся ў акадэміі Ігара Крутога.

Беларусь двойчы станавілася пераможцам на дзіцячым “Еўрабачанні” — у 2005 годзе конкурс выйграла Ксенія Сітнік, а ў 2007-м — Аляксей Жыгалковіч. Летась прадстаўнік Беларусі Руслан Асланаў заняў чацвёртае месца, паведамляе БелаПАН.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі