Зорка "Еўрабачання" Джамала выйшла замуж (фота)
26 красавіка зорка мінулагодняга "Еўрабачання" Джамала выйшла замуж. Яе абраннікам стаў Бекір Сулейманаў, маладзейшы за спявачку на восем гадоў (Джамале 34 гады). Шлюбная цырымонія прайшла ў татарскіх традыцыях у Ісламскім культурным цэнтры ў Кіеве, абрад правёў мула.
Фота: instagram
Як пішуць украінскія СМІ, маладыя пазнаёміліся тры гады таму на вечарынцы ў агульных сяброў. Па спецыяльнасці муж Джамалы радыёфізік. Цяпер ён займаецца арганізацыяй аматарскіх футбольных турніраў.
Фота: facebook.com/jamalaofficial
Як расказала Джамала ў эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё, шлюбнае падарожжа пара правядзе ў Італіі.
А 19 жніўня спявачка ўпершыню наведае Беларусь і выступіць на Mirum Music Fest.
Фота: facebook.com/jamalaofficial