Міністр культуры: Беларускамоўная песня для "Еўрабачання" — добрая ідэя

Міністр культуры: Беларускамоўная песня для "Еўрабачання" — добрая ідэя

Міністр культуры Барыс Святлоў вітаў бы, кал б на наступнае "Еўрабачанне" наша краіна была прадстаўленая песняй на беларускай мове. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю sputnik.by.

За 12 гадоў, якія Беларусь удзельнічае ў еўрапейскім песенным конкурсе, наша краіна ні разу не была прадстаўленая беларускамоўнай песняй. Святлоў назваў беларускамоўную песню добрай ідэяй і патлумачыў: "Трэба выкарыстоўваць усе спосабы папулярызацыі нашай культуры".

Кіраўнік Мінкульта заявіў, што са свайго боку ён быў бы гатовы аказаць максімальную падтрымку прадстаўніку з падобнай песняй.

Сярод фіналістаў нацыянальнага адбору на мінулую "Еўрабачанне-2016" была толькі адна песня па-беларуску — "Гэта зямля" гурта NAVI. Аднак пераможцам нацыянальнага конкурсу стаў спявак Ivan (Аляксандр Іваноў) з англамоўнай песняй "Help You Fly". Прадстаўнік Беларусі не здолеў нават прабіцца ў фінал, які выйграла спявачка Джамала з Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі