Пераможцай дзіцячага Еўрабачання стала Марыям Мамадашвілі з Грузіі
Пераможцай дзіцячага Еўрабачання стала Марыям Мамадашвілі з Грузіі. Беларус Аляксандр Мінёнак заняў толькі 7-е месца.
Фінал міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне 2016" прайшоў у нядзелю, 20 лістапада, у Валеце на Мальце. У ім удзельнічалі прадстаўнікі 17 краін. Па выніках галасавання прадстаўніца Грузіі з песняй "Сонца" набрала найбольш балаў — 239. На другім месцы Арменія (232), на трэцім — Італія (209). Аляксандр Мінёнак з песняй "Музыка маіх перамог" набраў 177 балаў.
За час удзелу ў дзіцячым "Еўрабачанні" беларусы перамагалі двойчы: Ксенія Сітнік у 2005 годзе і Аляксей Жыгалковіч у 2007-м.
Выступае Аляксандр Мінёнак. Фота: БЕЛТА