Сёння сустракаюцца лідары чэмпіянату Беларусі брэсцкае "Дынама" і БАТЭ

Сёння сустракаюцца лідары чэмпіянату Беларусі брэсцкае "Дынама" і БАТЭ

25 верасня ў Брэсце пройдзе беларускае "класіка" — там адбудзецца перанесены матч чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе паміж мясцовым "Дынама" і БАТЭ. Пачатак у 20:45. Жывая трансляцыя з "Брэсцкага" запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Матч пакажуць з 16 камер. Прэс-служба ФК "Дынама-Брэст" называе гэта "маштабнай трансляцыяй галоўнай футбольнай падзеі беларускага чэмпіянату ў гэтым годзе". На стадыёне будзе аншлаг — больш за 10 тысяч балельшчыкаў.
 
У чэмпіянаце лідыруюць брэсцкія дынамаўцы з 54 ачкамі, у барысаўчан 49 ачкоў і гульня ў запасе (як і ў салігорскага "Шахцёра"). Матч важны, але да заканчэння чэмпіянату яшчэ будзе восем тураў і ўсё можа змяніцца.

На сайце "Прессбола" прайшло апытанне. Амаль палова яго ўдзельнікаў верыць у перамогу "Дынама".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі