Сёння ў Мінску будуць судзіць Анатоля Лябедзьку

Працэс пачнецца а 10-й у судзе Савецкага раёна Мінска.



12 студзеня, у нядзелю, палітыка затрымалі на выхадзе з дома. Па словах Лябедзькі, 7 гадзінаў яго трымалі ў міліцыі. Потым на яго склалі пратакол за акцыю 5 студзеня. Тады Лябедзька і сустаршыня кампаніі “За справядлівыя выбары” Віктар Карняенка збіралі ў цэнтры Мінска подпісы за адмену аўтапошліны. Лябедзьку пагражае штраф да 50 базавых велічыняў (6,5 мільёна рублёў) або адміністратыўны арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі