Сёння ў Мінску пройдзе суд над Максімам Вінярскім

Пра гэта паведаміла праваабаронца Юлія Сцяпанава. Паколькі дакладны час суда невядомы, актывісты будуць дзяжурыць у судзе з 10-й гадзіны раніцы. 

Як інфармуе БелаПАН, Вінярскага затрымалі 29 жніўня на вуліцы Багдановіча па шляху ва ўрочышчы Курапаты, дзе праходзіла штомесячная талака. Паводле папярэдніх звестак, актывіста могуць абвінаваціць у хуліганстве. 

Падчас свайго апошняга арышту, які Вінярскі адбываў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі, ён трымаў сухую галадоўку. 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі