Сёння ў Мінску стартуе кінафестываль “Паўночнае ззянне”

Сёння ў Мінску стартуе кінафестываль “Паўночнае ззянне”

10 траўня ў Мінску стартуе юбілейны, пяты па ліку, фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне”. Ён працягнецца да 17 траўня, а асноўнай фестывальнай пляцоўкай стане кінатэатр “Мір”.

У праграме кінафоруму 18 гульнявых і дакументальных фільмаў, рэтраспектыва, дзіцячая праграма “ЗЗЯ-KIDS”, а таксама 7 мерапрыемстваў індустрыяльнай платформы. Традыцыйна “Паўночнае ззянне” прадстаўляе фільмы з Швецыі, Нарвегіі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Эстоніі, Літвы, Латвіі. Летась беларусы паглядзелі фільм з Фарэрскіх астравоў, сёлета ўпершыню будзе паказаная стужка з Грэнландыі.

Усе фільмы праграмы “Паўночнага ззяння” у Беларусі будуць дэманстравацца ўпершыню. Але іх сусветныя прэм’еры адбыліся на розных буйных кінафестывалях па ўсім свеце.

Сёлетні слоган фэста —  “Усё магчыма!” — звяртае ўвагу на бязмежныя магчымасці свету. Арганізатары івента гэта пацвярджаюць сваёй справай: 5 гадоў яны робяць незалежны кінафестываль у Беларусі, праз які адкрыта размаўляюць на складаныя тэмы, знаходзяць рашэнні канфліктаў, вядуць дыскусію з пазіцыі win-win [дадзеная стратэгія вядзення перамоў заключаецца ў выйгрышы абодвух бакоў, калі перамога аднаго боку прыносіць максімальную карысць другому боку. — рэд.] і паважаюць свайго гледача.

“Сёлетняя місія фестывалю — натхніць беларусаў рухацца наперад, усміхацца і прыслухоўвацца да сябе”, — кажуць арганізатары кінафэста.

З праграмай фэста можна пазнаёміцца тут.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі