Сёння ў Мінску суд разгледзіць заявы Уладзіміра Някляева

10 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска разгледзіць заявы Уладзіміра Някляева. Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі дамагаецца, каб былі распачатыя крымінальныя справы супраць асоб, якія напалі на яго 19 снежня 2010 года.

Нагадаем, Някляеў з паплечнікамі рухаўся на Кастрычніцкую плошчу, дзе планаваўся мітынг. На вуліцы Калектарнай на калону напалі невядомыя ў чорным адзенні і ў масках. Ад удараў кандыдат у прэзідэнты страціў прытомнасць. Яго даставілі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з чэрапна-мазгавой траўмай сярэдняй цяжкасці. А адтуль у той жа вечар адвезлі ў СІЗА.

Някляеў звяртаўся ў розныя інстанцыі з патрабаваннем расследаваць абставіны нападу, аднак нідзе, у тым ліку ў Пракуратуры, яго скарга не была падтрыманая, паведамляе zapraudu.info.

На фота: Уладзімір Някляеў пасля нападу. 19 снежня 2010 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі