Сёння ў Нарвегіі стартуе чэмпіянат свету па біятлоне

Сёння ў Нарвегіі стартуе чэмпіянат свету па біятлоне

У чацвер, 3 сакавіка, у нарвежскім Холменколене стартуе чэмпіянат свету па біятлоне. У 17.30 пачнецца змяшаная эстафетная гонка (2х6 км — у жанчын, 2х7,5 км — у мужчын). Беларуская зборная будзе выступаць у наступным складзе: Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Уладзімір Чапелін, Аляксандр Дарожка.

Акрамя згаданых спартсменаў на чэмпіянаце свету ў складзе нашай зборнай выступяць: Дар'я Юркевіч, Анастасія Дубарэзава, Ганна Сола, Крысціна Ільчанка, Раман Елятноў, Максім Верабей, Дзмітрый Дзюжаў і Юрый Лядаў.

На 5 сакавіка запланаваны спрынт у мужчын (на 10 км, пачатак у 13.30) і жанчын (на 7,5 км, пачатак у 16.30).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі