Сёння ўвечары Сабаленка правядзе на US Open два паядынкі

Сёння ўвечары Сабаленка правядзе на US Open два паядынкі

Увечары 3 верасня Арына Сабаленка правядзе на US Open два паядынкі, інфармуе pressball.by. Спачатку беларуская тэнісістка згуляе ў 1/8 фіналу ў адзіночным разрадзе, а пасля — у парным. У адзіночным саперніцай будзе Наомі Осака з Японіі, 19-я ракетка свету. Гэта яна разграміла ў папярэднім раўндзе беларуску Аляксандру Сасновіч (6:0, 6:0), і Арына можа адпомсціць. Матч пачнецца прыблізна ў 21:00.

У парным разрадзе Арына Сабаленка выступае разам з Сувей Шы з Тайваня. У 1/8 фіналу ім будуць супрацьстаяць Эліза Мертэнс з Бельгіі і Дэмі Схюрс з Галандыі. Паядынак пачнецца прыблізна ў 23:00.

Эксперты ўважліва сочаць за выступленнем Арыны, якая ў апошнія месяцы заўважна прагрэсуе. На сённяшні дзень яна з'яўляецца 20-й ракеткай свету. Выйгрыш адкрытага чэмпіянату ЗША дазволіць ёй упершыню трапіць у першую дзясятку рэйтынгу WTA.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі