Сёння Вікторыя Азаранка згуляе з Флавіяй Пенета
Гэта будзе матч 2-га круга Уімблдона. Ён пачнецца в 15-й гадзіне.
Беларуская тэнісістка — другая ракетка свету, італьянка мае ў рэйтынгу 166-е месца.
Нагадаем, Вікторыя Азаранка атрымала пашкоджанне правай нагі падчас стартавага матча на турніры з Марыяй Жоаў Келер з Партугаліі, які яна ўсё ж давяла да перамогі. Пазней Азаранка заявіла, што лекар не бачыць у яе пашкоджанні "нічога сур'ёзнага".