Сёння запрацавалі новыя заходнія санкцыі ў дачыненні расійскіх нафтапрадуктаў

Новыя санкцыі тычацца цэн на дызельнае паліва і мазут / pixabay
Новыя санкцыі тычацца цэн на дызельнае паліва і мазут / pixabay

Сёння набылі сілу новыя заходнія санкцыі ў дачыненні да нафтагазавага сектара Расіі.

Са снежня 2022 года дзеёнічалі абмежаванні на ўвоз расійскай сырой нафты і нафтапрадуктаў у ЕС. Зараз ЕС разам з іншымі замежнымі партнёрамі ўсталявалі дадатковыя лімітавыя значэнні цэн на дызельнае паліва і мазут. Мяркуецца, што такое рашэнне не толькі адаб'ецца па прыбытках Расіі, але і дапаможа стабілізаваць глабальныя энергетычныя рынкі.

“Мы прымушаем Пуціна плаціць за яго жорсткую вайну. Расія плаціць высокую цану, бо нашы санкцыі падрываюць яе эканоміку, адкідаючы яе на пакаленне назад. Сёння мы яшчэ больш узмацняем ціск, уводзячы дадатковыя коштавыя рэстрыкцыі на расійскія нафтапрадукты”, — сказала старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен.

Сярод краін, якія падтрымалі гэтае рашэнне ЕС — Аўстралія, Канада, Японія, Вялікабрытанія і ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі