Сённяшні паядынак Сабаленка ў Індыян-Уэлсе пакажуць у жывым эфіры
Сённяшні паядынак Арыны Сабаленка на тэнісным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе пакажуць у жывым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Прыблізны час пачатку трансляцыі — 23:00. Саперніца беларускі ў 1/16 фіналу — Леся Цурэнка з Украіны, 28-я ракетка свету. Арына займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу.
На тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду. Разам з бельгійкай Элізэ Мертэнс у матчы 1/8 фіналу яна перамагла амерыканска-славенскі дуэт Ракель Атава / Катарына Срэботнік — 5:7, 6:3, 11:9. Наступнымі іх саперніцамі будзе амерыканскі тандэм Кейтлін Крысціян / Эйжа Мухамад.
Іншыя беларускія тэнісісткі ўжо выбылі са спаборніцтваў у Індыян-Уэлсе.
Телеканал "Беларусь 5" сегодня в прямом эфире покажет матч 3-го круга турнира WTA в Индиан-Уэллсе между белоруской Ариной Соболенко и представительницей Украины Лесей Цуренко.
— Беларусь 5 (@Belarus5tv) 11 марта 2019 г.
Начало поединка ориентировочно в 23:00. pic.twitter.com/GWMMmckHL1