Sziget-2011 аб'явіў хэдлайнераў

Сталі вядомыя імёны першых хэдлайнераў аднаго з найбуйнейшых фестываляў свету, венгерскага Sziget, які традыцыйна пройдзе ў Будапешце з 10 па 15 жніўня. У спісе першых імёнаў Галоўнай сцэны (Pop-Rock Main Stage) можна ўбачыць гурт Pulp, які вяртаецца пасля доўгага перыяду маўчання. Калектыў абвясціў, што ў 2011-м выступіць толькі на некалькіх вялікіх фэстах, у тым ліку і на Sziget. Дызі Раскал (Dizzee Rascal) быў названы лепшым выканаўцам на штогадовай цырымоніі ўручэння музычных узнагарод Вялікабрытаніі Brit Awards у мінулым годзе і зараз усе прыхільнікі фестывалю Sziget атрымаюць магчымасць убачыць яго выступ і зразумець за што ён атрымаў гэтую ўзнагароду.

На Галоўнай сцэне выступяць таксама Interpol, якія зараз знаходзяцца на гастролях са сваім новым альбомам, інды-рокеры The National, амерыканскі хардкор-гурт Rise Against, каліфарнійскія рокеры Smash Mouth і ікона фолк-панк-сцэны Flogging Molly. Наведвальнікі Sziget 2006 і 2007 гадоў вар’яцелі ад Gogol Bordello, і іх вяртанне ў гэтым годзе безумоўна стане адной з галоўных падзей фестывалю. Новае захапляльнае шоў прадэманструюць Chemicals Brothers.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі