Таксіст высадзіў з аўто суддзю, якая судзіла Еўрамайдан

Суддзя выклікала таксі да будынка суда. Калі яна села ў аўтамабіль, то таксіст спытаў у яе, як яна ставіцца да "Майдану" і разгляду суддзямі справаў паводле закону.



Па словах суддзі, яе адказ выклікаў канфлікт паміж ёй і кіроўцам. Потым таксовец сілай выштурхаў яе з аўтамабіля. А калі жанчына стала ззаду машыны, каб зафіксаваць дзяржаўны знак, кіроўца наўмысна заднім ходам учыніў наезд на яе, паведамляе censor.net.ua.



Следчыя пачалі дасудовае расследаванне паводле артыкула "Пагроза або гвалт у дачыненні да суддзі".



Фота — liski-news.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі