Таргі на Беларускай валютнай біржы пачаліся з падзення рубля
Рубель падае ў адносінах да ўсіх трох валют / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На адкрыцці таргоў Беларускай валютнай біржы рубель слабее да ўсіх трох валют. Да долара і еўра страты складаюць у межах 1-15,%, у адносінах да расійскага беларускі рубель страціў ужо амаль 4% кошту.
На 11:30 долар на беларускай біржы гандлявалі па 3,3184 рублі, еўра — па 3,6665, 100 расійскіх — па 3,0033.
Па выніках таргоў беларускі рубель прасеў адносна ўсіх замежных валютаў. Новыя курсы:
1 долар — 3,3195 рубля (+2,4 капейкі | +0,74%);
1 еўра — 3,667 рубля (+4,89 капейкі | +1,35%);
100 расійскіх рублёў — 3,0108 рубля (+1,22 капейкі | +4,22%).
Дэвальвацыя беларускага рубля паскорылася пасля пачатку расійскай вайны супраць Украіны. Супраць Расіі і Беларусі як саўдзельніцы агрэсіі ўвялі санкцыі, і нацыянальныя валюты краін пачалі абясцэньвацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.