Тэлевядоўцы Пытлевай інкрымінуюць той жа артыкул КК, што і Калеснікавай

Тэлевядоўцы Пытлевай інкрымінуюць той жа артыкул КК, што і Калеснікавай

Праграмнай дырэктарцы "Маланка Медыя" Кацярыне Пытлевай інкрымінуюць артыкул 361 КК — той жа, што Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. У гэтым артыкуле пералічана ўсё — ад прычынення шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі да акта тэрарызму. Па ім Пытлевай пагражае да 7 гадоў зняволення.

24 верасня ў мінскай кватэры тэлевядоўцы прайшоў другі ператрус за месяц. "На гэты раз прыйшлі, здаецца, з КДБ. Дзверы, на шчасце, не ламалі. Мяркуючы па іх рэакцыі, убачыць наступствы папярэдняга ператрусу яны не чакалі. Нават здзіўлена пыталіся: "І гітару таксама яны зламалі? І заплечнікі парэзалі?!". Увогуле, не чакалі яны, што нехта іх апярэдзіў", — піша Пытлева. 

Першы ператрус прайшоў 7 верасня. Падчас яго сілавікі парэзалі нават вясельныя фатаздымкі.

Сама Пытлева з сям'ёй вымушана з'ехала з Беларусі яшчэ на пачатку 2021-га. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі