Тэмпературныя рэкорды: раніцай 2 лютага ў Мінску было +7,9 градуса
vesti.ua
Анамальна цёплы люты ў Беларусі б'е тэмпературныя рэкорды. Так, 2 лютага ў 06:00 у Мінску на метэастанцыі Уручча зафіксавана тэмпература +7,9 градуса, а на метэастанцыі Мінск-Абсерваторыя было +7,8 градуса.
Напярэдадні тэмпературныя рэкорды былі пабіты ў Брэсце, Баранавічах, Івацэвічах, Лынтупах, Стоўбцах і некаторых іншых гарадах. Самая высокая тэмпература зафіксавана ў Брэсце — +10,3 градуса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.