Тэніс, бар, пытанні з бізнесам: у Сяргея Цяцерына пачынаюцца праблемы?

Сяргей Цяцерын / СТБ
Сяргей Цяцерын / СТБ

Бізнесменам Сяргей Цяцерын стаў не адразу: увогуле ён прафесійны тэнісіст. Мяркуецца, што менавіта ён у 1990-х навучыў гуляць у тэніс і Аляксандра Лукашэнку — на жаль, дэталі іх знаёмства невядомыя.

Теннис, бар, вопросы с бизнесом: у Сергея Тетерина начинаются проблемы?
Сяргей Цяцерын — крайні злева

Але "ў абойму" Цяцерын трапіў хутка: у 1996-м ён стаў намеснікам міністра спорту. Доўгі час курыраваў беларускіх тэнісістаў, а пазней быў і віцэ-прэзідэнтам НАК. Патроху і заняўся бізнесам — і з гэтым, і са спартыўным складнікам цяпер ёсць праблемы.
 

Пайшоў, але (не) абяцаў застацца

У пачатку жніўня Цяцерын нечакана падаў у адстаўку з пасады кіраўніка федэрацыі тэніса. Калі ў 2012-м ён пакідаў НАК пасля "разносу" ад Лукашэнкі па выніках выступлення беларускіх спартсменаў, то цяпер ніякай крытыкі ў яго адрас не было.

"Афіцыйная прычына — вынікі выступленняў беларускіх тэнісістаў у Токіа. Неафіцыйная — падаў сам, каб унікнуць вышэйстаячага гневу. Гэта значыць, нават такі давераны чалавек знаходзіцца пад пагрозай, таму што ад раз'юшанага АГЛ можна чакаць чаго хочаш, і найлепшае выйсце — залегчы на дно і не адсвечваць", каментаваў адстаўку тэлеграм-канал "Белорусский порядок".

Теннис, бар, вопросы с бизнесом: у Сергея Тетерина начинаются проблемы?

Разам з тым яшчэ некалькі месяцаў таму да Цяцерына было стаўленне вельмі лаяльнае: у сакавіку Лукашэнка сам згадваў бізнесмена як чалавека, які падарыў яму касцюм для "Мінскай лыжні".

Пасля такога ісці ў адстаўку, нават калі тэнісісты выступілі не вельмі добра? Кіраўнікі іншых федэрацый, якія адкрыта правалілі выступы на Алімпіядзе, пакуль застаюцца на месцах.

А яшчэ на іх не ідуць атакі з боку прапаганды.
 

Кусь за Беларусь?

Беларуская прапаганда накінулася на Цяцерына ў чэрвені — і вельмі нечакана. Вядома, сам бізнесмен не згадваўся, але пад хваляй крытыкі былі яго бізнес-актывы.

Так, тэлеграм-канал "Жёлтые сливы" — галоўны рупар дзяржпрапаганды ў тэлеграме — неаднаразова нападаў на беларускую версію тэлеканала ТНТ. Асобна "даставалася" мужу спявачкі Алесі — зяцю Анатоля Ярмоленкі Леаніду Мінцу, якога называлі "аферыстам".

Теннис, бар, вопросы с бизнесом: у Сергея Тетерина начинаются проблемы?
Цяцерын у кампаніі Лукашэнкі вучыў Жэрара Дэпардзьё касіць траву

Адна з іх атрымала прыкметную тэрыторыю фактычна насупраць Палаца Незалежнасці пад будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу. Але і гэта не ўсё: Цяцерын займаецца імпартам прадуктаў харчавання, жывёлагадоўляй і шмат чым яшчэ.

Праўда, нягледзячы на пытанні па спартыўным складніку, грызню вакол медыябізнесу і гісторыю з барам, гаварыць, што Цяцерын "выпаў з абоймы", на што былі намёкі ў шэрагу крыніц, нельга.

Так, нядаўна адна з кампаній Цяцерына занялася яшчэ і дэзынфекцыяй транспартных сродкаў пры перасячэнні мяжы. Гэтую магчымасць фірме даў Саўмін — а проста так такія рашэнні не прымаюцца.

Ну і ў кадры з Лукашэнкам Цяцерын з'яўляўся як мінімум у траўні — у Александрыі, якая адначасова ёсць і "малой радзімай" першага, і месцам размяшчэння офіса другога, ганаровага консула Грузіі ў Беларусі.

У чэрвені Цяцерын трапіў у чацвёрты пакет еўрапейскіх санкцый — як гэта паўплывае на яго ўнутраныя пазіцыі, невядома.

Хочаш дапамагчы незалежнай журналістыцы? Стань падпісчыкам на Patreon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі