Тэнісны матч Германія — Беларусь пачнуць Сасновіч і Марыя

Тэнісны матч Германія — Беларусь пачнуць Сасновіч і Марыя

Адбылося лёсаванне тэніснага матчу 1/4 фіналу Кубка федэрацыі ГерманіяБеларусь. Ён пройдзе ў нямецкім Браўншвейгу. 9 лютага а 15-й гадзіне паводле беларускага часу сустрэнуцца Аляксандра Сасновіч і Таццяна Марыя. Таксама ў суботу адбудзецца паядынак Арыны Сабаленка і Андрэа Петкавіч. 10 лютага сустрэнуцца Сабаленка і Марыя, Сасновіч і Петкавіч. На парную сустрэчу заяўленыя Вікторыя Азаранка і Лідзія Марозава. Ім будуць супрацьстаяць Лаура Зігемунд і Анна-Лена Грэнефэльд.

Пераможца матчу ў паўфінале згуляе з пераможцам пары ЗША — Аўстралія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі