Тэракт у Тунісе: 30 ахвяраў (абноўлена)

Папулярны ў брытанскіх турыстаў гатэль "Імперыял Мархаба" у туніскім Сусе падвергся нападу ўзброеных людзей. Міністэрства ўнутраных спраў краіны паведамляе пра 27 забітых.

BREAKING: 27 dead in Tunisia terror attack at Brit resort as GRAPHIC images emerge: AT least twenty seven peop... http://t.co/zLIEENaAeE

— BWFC CHATTER (@ScottMacay) 26 июня 2015

На месцы была чутна страляніна. Па дадзеных паліцыі, забіты адзін з нападаючых. Некаторыя відавочцы паведамляюць што быў выбух, але афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма, паведамляе ВВС.

Крыніца ў МВД краіны паведаміла тэлеканалу Sputniknews пра 30 ахвяраў і больш за 20 параненых.

З сакавіка, пасля нападу на музей "Брага" ў сталіцы Туніса, калі загінуў 21 турыст з Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Калумбіі і Японіі, многія аб'екты звязаныя з турыстычнай галіной ў краіне знаходзяцца ў рэжыме падвышанай аховы.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі