Tinder сыходзіць з Расіі

Сыход з РФ замежнага бізнесу працягваецца / Reuters
Сыход з РФ замежнага бізнесу працягваецца / Reuters

Tinder сыходзіць з Расіі. Пра гэта заявілі ў кампаніі Match Group, якой належыць мабільная праграма для знаёмстваў: "Мы адданыя абароне правоў чалавека. Нашы брэнды робяць крокі па абмежаванні доступу да сваіх паслуг у Расіі і завершаць сыход з расійскага рынку да 30 чэрвеня 2023 года".

Выканаўчы дырэктар кампаніі Friends Fiduciary Corp (акцыянер Match Group), заявіў Reuters, што ў кампаніі былі важкія прычыны, каб пакінуць РФ: "Для надзейнага брэнда нядобра працягваць сваю дзейнасць у краіне, кіраўнік якой абвінавачаны Міжнародным крымінальным судом".

Пра магчымы сыход кампаніі з Беларусі нічога не паведамляецца.

З 24 лютага 2022-га з РФ цалкам сышлі толькі 20% заходніх кампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі