Together на "Be2gether" за 185 тысяч рублёў

Адмысловая акцыя для ўсіх, хто вырашыў адправіцца на фестываль з сябрамі: набываючычатыры і больш квіткоў, кожны з іх будзе каштаваць вам толькі 185 тысяч рублёў! 

Зніжку, незалежна ад колькасці квіткоў, атрымаюць і студэнты — пры прад’яўленні студэнцкага білета вы можаце набыць квіток за 200 тыс. руб Нагадаем, што фестываль Be2gether адбудзецца ў гэтым годзе 25-27 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес. Амбасада ўжо выдае візы, вядомы галоўныя артысты і насычаная праграма забаў.

"На нашым фестывалі кожны знойдзе сабе вялікую колькасць новых сяброў з розных краін свету, але гэта не прычына ехаць туды аднаму! Менавіта таму мы вырашылі зрабіць адмысловыя "групавыя" квіткі, — кажа арганізатар фестывалю Гедрус Клімкявічус. — Гэта могуць быць сябры, аднакурснікі і нават сем’і — мы будзем рады бачыць усіх, бо фестывальная праграма разлічана на самую розную публіку. У нас сумаваць не будзе ніхто!"



Музычную праграму фестывалю Be2gether у гэтым годзе ўзначаляць Skunk Anansie (Вялікабрытанія), Empire Of The Sun (Аўстралія), Roots Manuva (Вялікабрытанія), Гайдамаки (Украіна) і Лявон Вольскі (Беларусь). Гледачоў таксама чакае шмат забаў: горад з гліны, касмічны валейбол, вяселлі, тэатр і выяўленчае мастацтва.

Увага! Бясплатныя візы выдаюцца толькі пры набытых у Беларусі квітках да 1 чэрвеня. Для падачы дакументаў у амбасаду кожны квіток трэба зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Падрабязная інфармацыя пра візы і квіткі — на сайце http://b2g.soundline.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі